Ярмошына: у беларусаў і расіян за 20 гадоў стала нашмат менш агульнага

Ярмошына: у беларусаў і расіян за 20 гадоў стала нашмат менш агульнага

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына не верыць у такое "паглыбленне інтэграцыі", што з'явіцца пагроза стараты незалежнасці. На гэтую тэму яна паразважала, адказваючы на пытанне Еўрарадыё.

Ярмошына: "Мы сапраўды існуем як дзве суверэнныя дзяржавы, [Беларусь і Расія]. Я баюся, што ў нас, дарэчы, стала нашмат менш агульнага, чым было 20 гадоў таму, калі падпісвалася [саюзная] дамова. Мы былі нашмат бліжэй адзін да аднаго. Я маю на ўвазе нават і чыста псіхалагічна, два народы, [беларускі і расійскі]".

Нядаўна расійскія сацыёлагі аб'явілі, што, паводле іх даследавання, 57,6% апытаных беларусаў хочуць, каб Беларусь мела саюзніцкія адносіны з Расіяй, а 31,8% — партнёрскія. У адказ Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі аб'явіў, што вынікі апытання падаюцца няправільна ды яго не мелі права праводзіць. Беларускія сацыёлагі засведчылі, што вясной 2019-га 49,9% грамадзян нашай краіны лічылі, што Беларусь мусіць быць незалежнай дзяржавай, за ўваходжанне ў склад Расіі выступілі толькі толькі 7,7%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі