Ярмошына: яны так сябе паводзяць на кухні з жонкай

Ярмошына: яны так сябе паводзяць на кухні з жонкай

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выказалася пра паводзіны некаторых давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Паводле яе слоў, факты парушэнняў з іх боку (у Бабруйску яны "пастаянна нагадвалі" членам выбарчых камісій пра крымінальную адказнасць за фальсіфікацыі) "сведчаць нават не пра парушэнне закону... няведанне закону... гэта поўная адсутнасць уласнай унутранай культуры".

"Бескультур'е гэтых грамадзян — вось і паводзіны такія, — кажа Ярмошына. — Думаю, яны дакладна гэтак жа паводзяць сябе на кухні з жонкай".

Старшыня ЦВК абураная і фактамі ціску на членаў выбарчых камісій. Раней сваё абурэнне выказаў і Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, на ўчорашні вечар такіх фактаў было зафіксавана шэсць. Лукашэнка паабяцаў разабрацца з "правакатарамі" пасля выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі