Яшчэ адзін шлюб з палітвязнем, на гэты раз у Гродне

Яшчэ адзін шлюб з палітвязнем, на гэты раз у Гродне

Яшчэ адзін шлюб з палітвязнем, на гэты раз у Гродне. 43-гадовы прадпрымальнік Міхаіл Юдзін у сакавіку 2021-га атрымаў 4 гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што восенню мінулага года падчас акцыі пратэсту спрабаваў адбіць дзяўчыну ў амапаўца.

Дома яго чакаюць двое дзяцей і жонка Валерыя (яны жылі разам 15 гадоў, але не афармлялі адносіны). З-за адсутнасці штампа ў пашпарце яна не мела права на спатканні і перадачы. Тады Міхаіл і Валерыя афіцыйна ўзялі шлюб. Цырымонія прайшла 5 траўня. Павіншаваць Валерыю да турмы прыйшлі сваякі і сябры.

У канцы красавіка ў Брэсце ў СІЗА дзяўчына ўзяла шлюб з палітвязнем Віктарам Панцялеевым.

Яшчэ адзін шлюб з палітвязнем, на гэты раз у Гродне
Валерыя / instagram.com/ermashukvadimati

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі