"Ён зрабіў пякельную працу" — Байдэн пра перамовы Блінкена ў Кітаі

Энтані Блінкен (злева) у Вялікай зале Народнага сходу ў Пекіне / Reuters
Энтані Блінкен (злева) у Вялікай зале Народнага сходу ў Пекіне / Reuters

Стабілізаваць суперніцтва ЗША і КНР, каб яно не перарасло ў канфлікт, дамовіліся ў панядзелак амерыканскі дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін. Пры гэтым сур'ёзнага прарыву ў адносінах падчас рэдкага візіту прадстаўніка ЗША ў Пекін так і не адбылося, піша Reuters.

Сі Цзіньпін прымаў Блінкена ў Вялікай зале Народнага сходу — месцы, дзе ён звычайна сустракае кіраўнікоў дзяржаў. Кітайскі лідар адзначыў прагрэс у адносінах. Але пры гэтым Кітай адмовіўся прыняць прапанову Вашынгтона аднавіць каналы сувязі паміж вайскоўцамі. Прычынай назваў санкцыі ЗША.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў пазней у панядзелак, што, на яго думку, адносіны паміж дзвюма краінамі знаходзяцца на правільным шляху. Падчас паездкі Блінкена ў Пекін быў дасягнуты прагрэс. "Ён зрабіў пякельную працу", сказаў Байдэн пра Блінкена. Пекін і Вашынгтон дамовіліся прадоўжыць дыпламатычныя кантакты, у найбліжэйшыя тыдні і месяцы будуць новыя візіты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі