Юлія Цімашэнка ідзе ў прэзідэнты

"Я планую балатавацца на пасаду прэзідэнта Украіны. 29 сакавіка на з'ездзе я буду прасіць “Бацькаўшчыну” афіцыйна вылучыць мяне кандыдатам на найвышэйшую пасаду дзяржавы", - сказала яна.

Юлія Цімашэнка ужо займала пасаду прэм’ер-міністра Украіны. Аднак пасля прыходу да ўлады Віктара Януковіча спачатку страціла сваю пасаду, а пасля ўвогуле трапіла ў турму за “здраду дзяржаўным інтарэсам Украіны”. Вызвалілі Цімашэнку толькі ппасля уцёкаў Януковіча з краіны ў канцы лютага.

На дадзены момант большасць ключавых пасад ва Украіне займаюць паплечнікі Юліі Цімашэнка. У тым ліку пасаду прм’ера (Арсеній Яцанюк) і в.а прэзідэнта (Турчынаў). Тым не менш, згодна сацыялагічным апытаннямі, найбольшыя шансы на перамогу ў прэзідэнцкіх выбарах на дадзены момант мае мільярдэр Пятро Парашэнка. Яны прызначаныя на 25 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі