Юрыя Васкрасенскага не ўпусцілі ва Украіну
Юрыя Васкрасенскага не ўпусцілі ва Украіну. Прыхільнік цяперашніх уладаў Беларусі ("апазіцыянер" ад улады) названы ўкраінцамі "пагрозай нацыянальнай бяспекі". Васкрасенскі спрабаваў перасекчы беларуска-ўкраінскую мяжу ўначы 22 кастрычніка. Уезд ва Украіну яму забаронены да 2024 года, паведамляе тэлеграм-канал @ATN_BTRC.
Юрый Васкрасенскі — былы прыхільнік Віктара Бабарыкі, які пасля выбараў быў затрыманы і праз некалькі месяцаў вызвалены, а цяпер узначальвае "Круглы стол дэмакратычных сіл", удзельнічае ў шматлікіх прапагандысцкіх перадачах на дзяржаўных тэлеканалах. Раней звяртаўся да палітвязняў, каб яны пісалі на імя Аляксандра Лукашэнкі прашэнні аб памілаванні. Але ў верасні былі памілаваныя толькі 13 чалавек. Палітвязняў у Беларусі на сённяшні дзень больш за 800.
У верасні Юрый Васкрасенскі "памылкова" трапіў на Эканамічны форум у Польшчы. Ездзіў ён і ва Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.