Юрыю Чыжу выставілі афіцыйнае абвінавачанне

Юрыю Чыжу выставілі афіцыйнае абвінавачанне

КДБ выставіла афіцыйнае абвінавачанне кіраўніку групы кампаній "Трайпл" Юрыю Чыжу, затрыманаму 11 сакавіка. Яго вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры.

“Яму выстаўленае абвінавачанне па частцы 2 артыкула 243 — ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Вядуцца следчыя дзеянні, мера стрымання не змененая”, — заявіў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

Па яго словах, тэарэтычна Юрый Чыж можа выйсці на свабоду пад заклад — працэсуальная норма такая ёсць. Але ці зможа ён гэтай норма скарыстацца, будуць вырашаць следчыя.

Інфармацыі наконт іншых фігурантаў гэтай справы пакуль няма.

Па словах старшыні Камітэта дзяржбяспекі Валерыя Вакульчыка, калі бізнэсовец даведаўся пра ператрусы ў офісах кампаній, то ён спрабаваў на машыне ўцячы за мяжу. Нібыта, Чыж на хуткасці 220 км/гадз. рухаўся спярша ў бок літоўскай, а потым польскай мяжы. Каб яго злавіць, уводзіўся план "Перахоп".

Юрыю Чыжу выставілі афіцыйнае абвінавачанне

Старшыня КДБ: Затрыманыя 20 чалавек, Юрый Чыж уцякаў на аўтамабілі

Гаворка ідзе пра мільярды рублёў незаплачаных падаткаў. Па справе Чыжа арыштаваныя пяць чалавек, адзін затрыманы, адзначыў старшыня КДБ.

Праваахоўнікі заяўляюць, што ў 2012 годзе на загад Чыжа ў Маскве была створаная фірма. "Трайпл" перадаў гэтай фірме права на свой таварны знак, а потым амаль штомесяц пераводзіў ёй буйныя сумы пад выглядам платы за карыстанне таварным знакам. Гэтыя грошы пераводзіліся ў наяўныя ў Маскве, перадаваліся касіру, а той перадаваў іх Чыжу. Такіх фірмаў, па словах Вакульчыка, было даволі шмат.

Юрыю Чыжу выставілі афіцыйнае абвінавачанне

“Рэзідэнцыя” Чыжа не накрытая дахам: як выглядае маёмасць бізнэсмэна (фота)

Чалавек паказвае на даволі сціплую няскончаную драўляную забудову недалёка ад царквы:

“Вось гэты свежы белы зруб, яшчэ не накрыты”.

“Гэта і ёсць “рэзідэнцыя” Чыжа?” — здзіўляемся.

“Так, і апроч гэтага зруба тут больш нічога няма. Вось і ўся “рэзідэнцыя”, — усміхаецца крыніца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі