З 1 лістапада "Еўраопт" прыпыняе Е-дастаўку ў многія рэгіёны Беларусі

 Змены ўводзяцца "на няпэўны тэрмін" / Ілюстрацыйнае фота belkagomel.by
 Змены ўводзяцца "на няпэўны тэрмін" / Ілюстрацыйнае фота belkagomel.by

З 1 лістапада "Еўраопт" прыпыняе Е-дастаўку ў многія рэгіёны Беларусі. За выключэннем Мінскай вобласці, абласных цэнтраў і Баранавічаў.

Змянілася і мінімальная сума замовы для бясплатнай дастаўкі. У Мінску гэта цяпер 70 рублёў, па Мінскай вобласці і Баранавічах — 90. Кошт платнай дастаўкі — 4,99 рубля, экспрэс-дастаўкі — 7,99.

Адзначаецца, што змены ўводзяцца "на няпэўны тэрмін".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі