З 1 лістапада ГЦ “Еўропа” будзе ахоўваць міліцыя
Пасля нападу з бензапілой і сякерай, адміністрацыя ГЦ “Еўропа” вырашыла ўсё ж наняць ахову.
“З 1 лістапада мы будзем пад аховай Дэпартамента аховы МУС”, — паведаміла Еўрарадыё прадстаўніца гандлёвага цэнтра.
Забойства бензапілой у гандлёвым цэнтры "Еўропа" ў Мінску
Да гэтага “Еўропа” фактычна не ахоўваўся. Ускосна функцыі ахоўніка выконваў адзін чалавек, аформлены, як адміністратар памяшкання, адзіным сродкам абароны якога была стацыянарная трывожная кнопка. Цяпер ў будынку будзе дзяжурыць узброены парны нарад міліцыі, які і будзе першым рэагаваць на ўсе пазаштатныя сітуацыі.
, full_htmlНагадаем, увечары 8 кастрычніка 17-гадовы хлопец, узброены бензапілой і сякерай, здзейсніў напад на наведвальнікаў ГЦ “Еўропа” быў. У выніку чаго загінула 42-гадовая прадавец гандлёвага цэнтра, яшчэ дзве жанчыны былі сур’ёзна параненыя,але цяпер іх стан называюць стабільным.
Пасля нападу міліцыя заяўляла, што адміністратара ГЦ “Еўропа” падчас здарэння не было заўважна. Цяпер па яго дзеяннях праходзіць праверка, па выніках якой будзе дадзеная іх прававая ацэнка.