З 1 сакавіка беларусы плацяць за гарачую ваду і цяпло на 0,4% больш

З 1 сакавіка беларусы плацяць за гарачую ваду і цяпло на 0,4% больш

28 лютага Савет міністраў Беларусі выдаў пастанову № 167 "Аб індэксацыі субсідзіруемых дзяржавай коштаў на звадкаваны і прыродны газ, электрычную энергію і цеплавую для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння для насельніцтва...". Фактычна дакумент павышае кошты на камуналку. За гарачую ваду і ацяпленне будзем плаціць на 0,4% больш, чым раней. Кошты на газ і электрычнасць па-ранейшаму будуць залежаць ад наяўнасці лічыльнікаў і абсталявання кватэры ці дома. Яны таксама падвышаюцца.

У прэс-службе Савета міністраў Еўрарадыё патлумачылі, што пастанова аб індэксацыі тарыфаў "з'яўляецца планавай".

Цалкам пастанову Савета міністраў Беларусі можна пабачыць тут, а новыя цэны на газ і тарыфы на электрычнасць тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі