З 23 сакавіка адмяняецца большасць цягнікоў з Беларусі ў Маскву

З 23 сакавіка адмяняецца большасць цягнікоў з Беларусі ў Маскву

З 23 сакавіка часова адмяняецца большасць цягнікоў з Беларусі ў Маскву і Санкт-Пецярбург, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі. Прычынай называецца абмежаванне Расіяй з-за каранавіруса ўезду замежнікаў, у тым ліку і грамадзян нашай краіны. З-за гэтага рэзка знізілася колькасць пасажыраў.

Адмяняюцца наступныя цягнікі: №26/25 Гродна/Мінск — Масква; №4/3, №28/27 і №96/95 Брэст — Масква; №40/39 Полацк — Масква; №56/55 Гомель/Магілёў — Масква; №84/83 Гомель — Санкт-Пецярбург; №250/249 Гродна/Мінск — Санкт-Пецярбург.

Пры гэтым працягваюць курсіраваць міжнародныя цягнікі №2/1 Мінск — Масква, № 52/51 Брэст — Санкт-Пецярбург.

Прэс-служба Беларускай чыгункі падкрэслівае, што грамадзяне нашай краіны могуць вярнуцца на радзіму міжнароднымі пасажырскімі цягнікамі без абмежаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі