З 70 падпісалі 5: як ліст прафсаюзаў падзяліў чыгуначнікаў

Дакладна мільён подпісаў? / Еўрарадыё
Дакладна мільён подпісаў? / Еўрарадыё

Супрацоўнікі Беларускай чыгункі даслалі ў рэдакцыю Еўрарадыё фота падпіснога ліста да "антысанкцыйнага" ліста Федэрацыі прафсаюзаў. З больш чым 70 супрацоўнікаў транспартнага вузла БЧ яго падпісала ўсяго пяць чалавек. А потым нехта з работнікаў і зусім намаляваў на пустых палях для подпісаў пратэставую "вікторыю".

Из 70 подписали 5: как письмо профсоюзов разделило железнодорожников
Фота падпіснога ліста з дамаляванай "вікторыяй" / Еўрарадыё

Як расказалі Еўрарадыё чыгуначнікі, "сапсаваны" ліст замянілі на новы, але тых, хто падпісаўся, не стала больш. Так яго і адправілі назад.

Чаму прыхільнікаў Лукашэнкі аказалася так мала?

— Складана сказаць, пакаленне іншае. У нас вельмі шмат моладзі працуе, яны, мабыць, думаюць зусім па-іншаму, — расказвае Еўрарадыё адна з супрацоўніц, якія падпісалі бланк. — Розумам я разумею, што санкцыі — супраць мяне. Таму я і падпісала. Так, зарплаты за нашу дастаткова цяжкую працу вымушаюць жадаць лепшага. Тым не менш... Думаць, што дзесьці лепш? Усюды хтосьці сутыкаецца з нейкімі цяжкасцямі.

Прымусова подпісы ніхто не збіраў. Пра гэта кажуць і тыя, хто падпісаўся, і тыя, хто не падпісаўся. Па словах аднаго з работнікаў, начальнік станцыі таксама не падпісаў прафсаюзны ліст. Але сам ён расказаць пра гэта Еўрарадыё не захацеў:

— Ліст з Федэрацыі [прафсаюзаў. — Еўрарадыё] прыйшоў. Ніхто нікога, вядома, не прымушаў. У кожнага сваё меркаванне. І ў мяне ёсць сваё меркаванне з гэтай нагоды. Нейкае.

А што кажуць тыя, хто не захацеў падпісваць ліст?

— Пачалося ўсё з фальсіфікацыі выбараў. Суцэльная хлусня. Заробкі маленькія ў рабочых, а работы дадаецца. Цяпер зусім дрэнна: грузапаток упаў. Сумна, — расказвае Еўрарадыё адна з "непадпісантак". — Няма развіцця краіны. Былі айцішнікі, цяпер і гэтага няма. Для дзяцей і ўнукаў нашых няма перспектывы, падаткі паднялі. Людзі з'язджаюць, і з нашай станцыі дзяўчына таксама з'ехала.

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда абвясціў, што ліст у Міжнародную арганізацыю працы пра тое, што санкцыі Еўрасаюза дыскрымінуюць беларускіх работнікаў, сабраў больш за мільён подпісаў. Супрацоўнікі некаторых прадпрыемстваў паведамілі, што збор подпісаў быў "добраахвотна-прымусовым".

Ёсць падставы меркаваць, што на многіх прадпрыемствах сітуацыя з подпісамі была такая самая, як на чыгуначнай станцыі, пра якую мы напісалі:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі