З акна галоўнага корпуса БДУ вывешвалі вялізны бел-чырвона-белы сцяг
24 сакавіка з акна шостага паверха галоўнага корпуса БДУ вывешвалі вялізны бел-чырвона-белы сцяг. На месца выклікалі АМАП, студэнтаў не выпускалі з аўдыторыяў — відаць, шукалі тых, хто здзейсніў гэтую акцыю.
Сцяг зацягнулі ў аўдыторыю. Цяпер ён — рэчавы доказ "правапарушэння".
25 сакавіка адзначаецца неафіцыйнае свята — Дзень Волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.