З дзіцячай тэлепраграмы "Калыханка" знікнуць некалькіх акцёраў

З дзіцячай тэлепраграмы "Калыханка" знікнуць некалькіх акцёраў

З дзіцячай тэлепраграмы "Калыханка" звольнілі некалькіх акцёраў, паведамляе Радыё Свабода. Сярод іх — Алена Гіранок, якая неаднаразова затрымлівалася за ўдзел у пратэстах. Таксама не працягнулі кантракты з Сяргеем Жбанковым, Эміліяй Пранскуце і Веранікай Пляшкевіч. Па словах Пранскуце, ім патлумачылі, што "мяняецца канцэпцыя перадачы".

Пакуль у "Калыханцы" на тэлеканале "Беларусь 3" ідуць праграмы, якія былі запісаныя загадзя з удзелам звольненых акцёраў.

Прэс-служба тэлеканала "Беларусь 1" заявіла, што звальнення не было, паколькі згаданыя асобы "не з'яўляліся супрацоўнікамі НДТРК, а аказвалі ёй паслугі па выкананні роляў у тэлеперадачы на падставе грамадзянска-прававых дамоваў і тэрмін іх дзеяння падышоў да канца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі