З Купалаўскага тэатра звольненыя 58 супрацоўнікаў

З Купалаўскага тэатра звольненыя 58 супрацоўнікаў

З Тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску звольненыя 58 супрацоўнікаў. Акторы, рэжысёры, памочнікі рэжысёраў і іншыя. Сярод іх Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, Народны артыст Беларусі Арнольд Памазан. Заслужаныя артысты Алена Сідарава, Юлія Шпілеўская, Ігар Дзянісаў, Наталля Качаткова, Георгій Маляўскі. Артысты Павел Харланчук, Раман Падаляка, Міхаіл Зуй, Зміцер Ясеневіч, Валянціна Гарцуева, Святлана Анікей.

Агулам звольніліся 36 з 57 актораў тэатра. У ім не заслаецца ніводнага рэжысёра.


"Дакладную колькасць звольненых я не падлічваў, — распавёў Еўрарадыё мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін, які таксама апынуўся сярод звольненых. — Мы падалі заявы, іх падпісалі. Рыхтуецца загад".

Сыход супрацоўнікаў Купалаўскага тэатра звязаныя са звальненнем яго дырэктара Паўла Латушкі. У дні пасля выбараў ён дазволіў сабе крытычна ацэньваць падзеі ў краіне, і 18 жніўня быў звольнены з пасады. У той жа дзень ён увайшоў у Каардынацыйную раду, створаную па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі