З мінулага года не могуць знайсці пасажыра, які пакінуў у цягніку 3 кг золата
У Швейцарыі з кастрычніка мінулага года не могуць знайсці пасажыра, які пакінуў у вагоне пасажырскага цягніка дарожную сумку з 3 кг золата. Здарылася гэта паміж Люцэрнам і Санкт-Галенам. Па гарачых слядах знайсці ўладальніка сумкі не ўдалося. Ніхто не заявіў пра яе страту. Тады было вырашана публічна аб'явіць пра знаходку.
Эксперты ацанілі кошт золата на суму 191 тысяча долараў. Яго ўладальнік мае пяць гадоў, каб звярнуцца з іскам у пракуратуру і заявіць пра свае правы. Як адзначае "Бі-Бі-Сі", незразумела, якім чынам улады будуць правяраць заявы людзей, калі яны назавуць сябе ўладальнікамі знойдзенай сумкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.