З наркотыкамі затрымалі міліцыянера, які ў 2020-м разганяў пратэсты ў Лідзе
З наркотыкамі затрымалі 26-гадовага міліцыянера, які ў 2020-м разганяў пратэсты ў Лідзе. Пра гэта паведамляюць былыя беларускія сілавікі, якія спасылаюцца на свае крыніцы. Афіцэра злавілі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення па наркакантролі. Яны праводзілі ў раённым цэнтры "аператыўны эксперымент", мэтай якога было затрыманне збытчыка псіхатропных рэчываў. І былі вельмі здзіўленыя, калі ў затрыманага аказаліся дакументы старшага лейтэнанта міліцыі, супрацоўніка аддзела наркакантролю мясцовай міліцыі. Яму пагражае крымінальная адказнасць.
Афіцыйнага пацверджання інфармацыі пакуль няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.