З новага года мінімальны заробак складае 2 млн 100 тысяч 100 рублёў

Ад 1 студзеня 2015 года месячны мінімальны заробак у Беларусі вызначаны ў памеры 2 млн 100 тыс. 100 рублёў. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 9 снежня 2014 года №1151, паведамляе БЕЛТА.

Дарэчы, з 1 студзеня 2014 года месячны мінімальны заробак быў вызначаны ў памеры 1 млн 660 тыс. рублёў. Сёлета ў кастрычніку ён складаў 1 млн 841 тыс. 483 рублі.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі