З Паўночнай Карэі ў Расію адправіўся цягнік. Упершыню з лютага 2020 года

Цягнік з КНДР на расійскай станцыі Хасан / www.38north.org
Цягнік з КНДР на расійскай станцыі Хасан / www.38north.org

З Паўночнай Карэі ў Расію адправіўся цягнік. Гэта адбылося ўпершыню з лютага 2020 года, калі адзіная чыгуначная галінка паміж краінамі была закрытая праз COVID-19.

"Па здымках немагчыма вызначыць прызначэнне цягніка. Але перасячэнне [мяжы] адбываецца на фоне паведамленняў аб продажы зброі з Паўночнай Карэі ў Расію і агульнага чакання аднаўлення гандлю паміж дзвюма краінамі",паведамляе праект 38 North, які маніторыць сітуацыю вакол КНДР.

Цягнік складаўся з лакаматыва і трох вагонаў. Вызначыць, што ў іх было, па спадарожнікавых здымках немагчыма. Дакладна можна сказаць, што удзень 4 лістапада ён перасек расійска-карэйскую мяжу і прыбыў на станцыю Хасан Уладзівастоцкага рэгіёну Далёкаўсходняй чыгункі. Гэта адзіны памежны пераход сеткі расійскіх чыгунак з КНДР.

У сераду, 2 лістапада ЗША заявілі, што па іх інфармацыі Пхеньян таемна пастаўляе Расіі артылерыйскія снарады для вайны на Украіне.

Из Северной Кореи в Россию отправился поезд. Впервые с февраля 2020 года

Цягнік з КНДР на расійскай станцыі Хасан / www.38north.org

Цягнік з КНДР на расійскай станцыі Хасан / www.38north.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі