З Расіі могуць выслаць амаль тры мільёны замежнікаў

З Расіі за парушэнне міграцыйнага заканадаўства могуць выслаць 2 млн 700 тысяч замежнікаў. Пра гэта ў сераду заявіў кіраўнік Фэдэральнай міграцыйнай службы Расіі Канстанцін Рамаданаўскі, перадае Радыё "Свабода".

Па словах чыноўніка, гэтыя замежнікі перавысілі 90-дзённы тэрмін знаходжання пры адсутнасці аформленых дакументаў на працоўную дзейнасць. Таксама ён дадаў, што ўезд у Расію ўжо закрыты для амаль 1,5 млн чалавек.

Рамаданаўскі заявіў, што большасьць мігрантаў-парушальнікаў складаюць грамадзяне Украіны. Па яго звестках, цяпер у Расіі знаходзяцца больш за 2,6 млн грамадзян Украіны.

Кіраўнік ФМС лічыць немэтазгодным на цяперашні момант абвяшчаць міграцыйную амністыю ў Расіі.

Фота — habinfo.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі