З траіх жыхароў Брэста знялі падазрэнні па крымінальнай справе па пратэстах
З траіх жыхароў Брэста знялі падазрэнні па крымінальнай справе па пратэстах, паведамляюць праваабаронцы. Яны атрымалі лісты, у якіх пра гэта ім напісалі. Пратэстоўцы праходзілі падазраванымі па артыкуле "Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК) за падзеі 20 верасня 2020-га. У той дзень сілавікі жорстка разганялі вулічную акцыю пратэсту: распылялі у людзей газ з балончыкаў, стралялі ў паветра. Падрабязна пра той разгон можна паглядзець тут.
Магчыма, падазрэнні знятыя і з іншых людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.