З якімі загалоўкамі выйшла прэса Беларусі, Расіі, Украіны пра мінскі саміт?
Еўрарадыё параўновае акцэнты, якія расставілі журналісты трох краін пасля сустрэчы “нармандскай чацвёркі”.
Першыя старонкі беларускіх СМІ пішуць пра вынікі перамоваў ў “нармандскім фармаце”. Так галоўныя артыкулы СБ “Беларусь сёння” маюць назвы: “У Мінску дамовіліся аб спыненні агню ва Украіне” і “Мінск. Тэрыторыя сусветнай надзеі”.
Галоўны матэрыял БелТы: “Лукашэнка: пытанні вайны і міру вырашаюцца гадамі, а ў Мінску ўдалося дасягнуць згоды ўсяго за 15 гадзін”.
Першы артыкул газеты “Звязда”: “Мінск” сугучнае з “мір”.
Загаловак аднаго з галоўных матэрыялаў тэлеканала АНТ: “Ангела Меркель і Франсуа Аланд падзякавалі Аляксандру Лукашэнку за створаныя ўмовы для сустрэчы”.
Сайт тэлеканала СТБ: “Вялікая палёгка для Еўропы: Меркель і Аланд задаволеныя вынікамі сустрэчы па Украіне ў Мінску 11 лютага”.
Матэрыялы расійскіх выданняў пра мінскі саміт выходзілі з яшчэ больш жыццесцвярджальнымі загалоўкамі.
Газета “Известия”: “Уладзімір Пуцін: “У Мінску ўдалося дамовіцца пра галоўнае”.
“Московский комсомолец” выйшаў з матэрыялам, прысвечаным умацаванню расійскага рубля пасля прамоў расійскага прэзідэнта: “Пуцін ўдыхнуў у рубель новае жыццё”.
Партал РІА “Новости”: “Пушкоў: саміт у Мінску выканаў сваю задачу”.
Партал Газета.ru: “Мінск падтрымаў рубель” і “Гэта была не самая лепшая ноч у маім жыцці”
Украінскія СМІ больш стрыманыя.
“Украінская праўда”: “Парашэнка пра перамовы: адвод войскаў, кантроль над мяжой, ніякай аўтаноміі”, а таксама “Парашэнка: На Данбасе будзе 50-кіламетровая буферная зона”
Газета.UA: “Агонь на Данбасе спыніцца з 15 лютага – Парашэнка”.
“Газета День”: “Парашэнка: Саўчанка будзе хутка вызвалена”.
Партал Сегодня.UA: “Пасля стварэння буфернай зоны можна будзе казаць аб аднаўленні Данбаса – палітолаг”.