З-за кратаў выйшаў уладальнік бара, дзе спявалі ўкраінскія песні

Андрэй і Марыя Жукі / instagram.com/mary_moveablefeast
Андрэй і Марыя Жукі / instagram.com/mary_moveablefeast

Пасля суда на волю выйшлі ўладальніка мінскага бара "Банкі-бутэлькі" Андрэй Жук і яго жонка Марыя. Пасля шасці месяцаў за кратамі іх асудзілі за ўдзел у вулічных маршах, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Справу Андрэя і Марыі Жукоў 31 студзеня разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска. Іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вядома, што суддзя Сяргей Кацэр прызначыў Андрэю 2,5 года "хіміі".

У бары, які належаў Жуку, 3 жніўня адбыўся канцэрт спявачкі Мэрыем Герасіменка. Яна спявала песню гурта "Океан Эльзи" "Обійми" ў падтрымку Украіны. Спявачку затрымалі, двойчы прысудзілі па 15 сутак. Потым на яе пачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК і асудзілі на тры гады "хатняй хіміі".

У бар на наступны дзень пасля канцэрту прыйшлі праверкі з санстанцыі і МНС. Уладальніка затрымалі, а потым і яго жонку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі