З-за намаляванай літары адзін з вагонаў цягніка з Беларусі не пусцілі ў Літву

Літару на вагоне намалявалі шэрай фарбай

Літару на вагоне намалявалі шэрай фарбай / vsat.lrv.lt

З-за літары Z адзін з вагонаў цягніка, які ехаў з Беларусі ў Калінінградскую вобласць Расіі, не пусцілі ў Літву. Яе заўважылі літоўскія памежнікі. У выніку вагон адчапілі.

Падобны выпадак на літоўска-беларускай мяжы адбыўся восенню 2022-га. З-за такога ж знака на цыстэрне, яе не прапусцілі ў Літву і вярнулі ў Беларусь.

Літара Z — адзін з сімвалаў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі