З-за паводкі ў Луізіане эвакуявалі каля сямі тысяч чалавек (фота, відэа)

З-за паводкі ў Луізіане эвакуявалі каля сямі тысяч чалавек (фота, відэа)

Не менш за тры чалавекі загінулі і каля сямі тысяч адправіліся ў эвакуацыю ў выніку паводкі ў штаце Луізіяна на поўдні Злучаных Штатаў.

Мясцовых жыхароў вывозяць Нацыянальная гвардыя і ратавальныя каманды, прычым выкарыстоўваюць нават верталёты.

Залевы ў Луізіяне пачаліся ў пятніцу, 12 жніўня, і працягваліся ўсе выходныя. Як адзначае Бі-Бі-Сі, губернатар Луізіяны Джон Бел Эдвардс увёў у штаце надзвычайнае становішча, назваўшы цяперашнюю паводку беспрэцэдэнтнай.

Дарэчы, стыхія закранула і суседнія з Луізіянай штаты — Алабама і Місісіпі. Напрыклад, у шэрагу графстваў штата Місісіпі таксама абвешчанае надзвычайнае становішча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі