З-за ўзгарання дарожна-разметачнай машыны рабочы трапіў у рэанімацыю

Машына згарэла

Машына згарэла / t.me/mchs112by/

З-за ўзгарання дарожна-разметачнай машыны "Контур" рабочы трапіў у рэанімацыю. Здарэнне адбылося раніцай у пятніцу ў Слоніме.

Як паведамляюць ратавальнікі, каб пазбегнуць застойвання фарбы рабочыя планавалі пераліць яе з фарбавальнага пісталета ў бачок. У нейкі момант адбылася ўспышка і на адным з рабочых загарэлася адзенне. Яго калега самастойна справіцца з узгараннем не змог і выклікаў ратавальнікаў, а таксама медыкаў. Яны ліквідавалі ўзгаранне. 

Пацярпелы ў цяжкім стане шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі