З-за знака на цыстэрне, яе не прапусцілі ў Літву і вярнулі ў Беларусь
Цыстэрна са знакам / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
З-за знака на цыстэрне, яе не прапусцілі ў Літву і вярнулі ў Беларусь. Пра здарэнне, якое адбылося ў аўторак на літоўска-беларускай мяжы, паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба. Мытнікі правяралі грузавы цягнік, які прыбыў з РБ. На цыстэрне, якая перавозіла ўгнаенні або кампаненты для вытворчасці ўгнаенняў, была заўважана літара Z — адзін з сімвалаў расійскай агрэсіі супраць Украіны ("несанкцыянаваная сімволіка"). У выніку яе вярнулі ў Маладзечна.
Адпраўніком грузу, прызначанага для літоўскай кампаніі, з'яўляецца расійская кампанія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.