За 25 гадоў ЗША выдзелілі Беларусі амаль 250 млн долараў
З 1991 года ЗША выдзелілі Беларусі амаль 250 мільёнаў долараў "на падтрымку развіцця дэмакратыі і эканомікі". Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай заяве амерыканскай амбасады з нагоды 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж нашай краінай і Злучанымі Штатамі. Адзначаецца, што ЗША супрацоўнічаюць з "шырокім колам няўрадавых арганізацый, каб пашырыць іх магчымасці па падтрымцы і адстойванні інтарэсаў мясцовых супольнасцяў па ўсёй Беларусі".
Таксама амбасада заявіла, што Злучаныя Штаты "спадзяюцца на ўзмацненне адносінаў на карысць інтарэсаў абедзвюх краін".