За 3 месяцы заведзеныя 17 крымінальных спраў за ўтрыманне наркапрытонаў

devyatka.ru
devyatka.ru

За 3 месяцы 2019 года колькасць нарказлачынстваў знізілася на 8,6%, інфармуе МУС. Органамі ўнутраных спраў выяўленыя 1365 злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, 674 з іх звязаныя са збытам.

Колькасць злачынстваў, учыненых раней судзімымі людзьмі, зменшылася на 22,4%, але на 81% павялічылася колькасць злачынстваў з удзелам непаўналетніх.

Міліцыя канфіскавала 77 кг наркатычных сродкаў і 8 кг псіхатропных рэчываў, знайшла тры памяшканні, абсталяваных для вырошчвання раслін з утрыманнем наркотыкаў. Распачатыя 17 крымінальных спраў за ўтрыманне наркапрытонаў.

МУС папрасіла Мінінфарм абмежаваць доступ да 259 сайтаў, якія змяшчаюць матэрыялы, накіраваныя на незаконны абарот наркотыкаў. Для параўнання, за ўвесь 2018 год такіх сайтаў было 152.

Наркакантроль забраў 165 кг насваю. Міліцыянты склалі 207 адміністрацыйных пратаколаў па арт. 16.10 КаАП (незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі