За 5 месяцаў будаўніцтва жылля ў Беларусі выпасла на 15%

Дом-калодзеж у Мінску / Еўрарадыё
Дом-калодзеж у Мінску / Еўрарадыё

За першыя пяць месяцаў 2021 года беларускія арганізацыі пабудавалі 16,7 тысяч кватэр. У эксплуатацыю ўвялі амаль 1,5 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Гэта на 15% больш, чым у студзені-траўні 2020 года.

Амаль траціна з іх — 405,5 тысяч квадратных метраў — пабудаваныя з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі. Гэта +15,2% да студзеня — траўня мінулага года. Такія дадзеныя паведамляе Белстат.

Мяркуючы па афіцыйнай статыстыцы, да лета галіна "разганяецца". Толькі ў траўні 2021 года пабудавана 203,6 тысячы квадратных метраў жылля, што на 4,9% больш, чым у красавіку 2021-га. І на 22,1% больш, чым у тым жа месяцы 2020 года.

У 2021 годзе плануецца пабудаваць 4 млн квадратных метраў жылля — таксама, як і ў 2020-м. Летась план быў трохі перавыкананы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі