За "абразу памерлага шклоўскага міліцыянта" затрымалі музыку мінскага гурта

За "абразу памерлага шклоўскага міліцыянта" затрымалі музыку мінскага гурта

22-гадовага Рамана Дзергачова затрымалі за "абразу памерлага шклоўскага міліцыянта" ў сацсетках і адправілі на суткі.

Дзергачоў — ураджэнец Капыля, але апошнія некалькі год жыве ў Мінску. Ён граў на бас-гітары ў мінскім гурце The Dead Raibbons.

Адміністрацыйны арышт Рамана мусіць скончыцца 22 чэрвеня.

Як распавядала Еўрарадыё, 31 траўня ў Шклоўскім РУУС жыхар Магілёва на допыце падпаліў сябе і міліцыянта. Магілёвец загінуў на месцы, а міліцыянт Дзмітрый Хадарэнка атрымаў сур'ёзныя апёкі. Амаль тыдзень дактары змагаліся за яго жыццё, але выратаваць не змаглі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі