За данат у 20 долараў мінчука асудзілі на пяць гадоў

Павел Харытонаў

Павел Харытонаў / фота з старонкі Паўла Харытонава ў сацсетках

Пяць гадоў калоніі прысудзілі ў Мінскім гарадскім судзе палітвязню Паўлу Харытонаву. 45-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка прызналі вінаватым у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці".

Прысуд Жана Брысіна вынесла яшчэ 23 студзеня, але пра вынік суда стала вядома толькі цяпер, адзначаюць у праваабарончым цэнтры "Вясна".

Харытонаў пералічыў на адну з ініцыятываў 20 долараў яшчэ ў 2021 годзе — да таго, як яе прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Па справе адбылося восем пасяджэнняў, яе разглядалі два месяцы — з лістапада 2022-га па студзень 2023-га.

"Усе сукамернікі, у тым ліку палітзняволены адвакат Аляксандр Данілевіч, казаў Паўлу, што яго абвінавачванні разваляцца і ён пойдзе дадому. Таму што тая арганізацыя, у якую ён зрабіў данат, не была прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем" на момант пераліку", — кажа былы сукамернік Паўла. Аднак суд вырашыў іначай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі