За дзень да закрыцця IMAGURU правядзе Venture Day Minsk Online

За день до закрытия IMAGURU проведёт Venture Day Minsk Online

29 красавіка Venture Day Minsk Online збярэ беларусаў з усяго свету. Сёлета канферэнцыі спадарожнічаюць невясёлыя акалічнасці: яе арганізатар, стартап-хаб IMAGURU, ужо 30 красавіка павінен вызваліць памяшканні ў корпусе завода "Гарызонт", дзе працаваў 8 гадоў.

— Па-за залежнасцю ад таго, дзе мы вымушаныя знаходзіцца сёння, каб мець магчымасць працягваць працаваць і жыць, мы ўсе — адзіная супольнасць на глабальнай тэхналагічнай і стартап-сцэне, — падкрэслівае заснавальніца і СЕО IMAGURU Таня Марыніч.

Нягледзячы на высяленне хаба з Фабрыцыуса, 4, арганізатары не адмянілі ўжо сёмы Venture Day Minsk. Абмяркоўваць новыя інструменты і інсайды сусветных стартап-экасістэм будуць у тым ліку Аркадзь Добкін (EPAM), Майк Бутчэр (ТесһСrunch), Юрый Мельнічак (Bulba Ventures).

У праграме таксама запланаваныя выступленні беларусаў з Аўстраліі, Паўднёвай Карэі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Нарвегіі, Даніі і Крамянёвай даліны.

— Мы пастараемся ўзнавіць пітч, як гэта было ў Імагуру, і падоўжыць для нас усіх трохі атмасферу гэтага важнага месца для беларускіх стартапаў, — кажуць арганізатары канферэнцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі