За хабар у памеры $2400 затрымалі дырэктара шклозавода "Нёман" (фота, відэа)
За хабар у памеры $2400 затрымалі дырэктара шклозавода "Нёман" Уладзіміра Аутку. Разам з ім за краты трапіў начальнік аднаго з упраўленняў прадпрыемства (яно знаходзіцца ў Бярозаўцы ў Лідскім раёне), які ўзяў хабар у памеры 1200 долараў. Грошы ім перадаваў прадстаўнік нейкай камерцыйнай структуры "за арганізацыю своечасовых і прыярытэтных паставак фірме шкловаты ў адпаведнасці з раней заключанай дамовай". У гэты момант і з'явіліся (даволі эфектна) ўзброеныя супрацоўнікі дзевятага ўпраўлення (па Гродзенскай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС (гл. відэа).
Праваахоўнікі падазраюць, што затрыманыя атрымлівалі хабары "на сістэмнай аснове". Сумы вызначаліся ў залежнасці ад аб'ёму прадукцыі. Распачатыя крымінальныя справы.