За хабар затрыманы работнік Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай анкалогіі

За хабар затрыманы работнік Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай анкалогіі

За атрыманне хабараў затрымалі работніка Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Пра гэта паведамляе Камітэт дзяржкантролю. Высветлілася, што перыядычна работнік цэнтра браў грошы ад дырэктара замежнай арганізацыі за падрыхтоўку і падпісанне тэхнічных заданняў, за накіраванне заявак на закупку вырабаў медпрызначэння. Яны якраз пастаўляюцца замежнай арганізацыяй. Адзначаецца, што ініцыятыва зыходзіла ад работніка дзяржаўнай установы. Памеры хабараў складалі каля 5% кошту вырабаў, што пастаўляліся. Падлічана, што ў 2014-2018 гадах было перададзена хабараў на агульную суму 30 тысяч долараў (задакументаваныя 4 факты).

Затрыманаму 59 гадоў. У дачыненні да яго распачалі чатыры крымінальныя справы па розных частках артыкула “атрыманне хабару”. Падазраваны прызнаўся ў злачынстве, на яго маёмасць наклалі арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі