За месяц у Беларусі прайшло больш за 15 акцый "дармаедаў" (мапа)

За месяц у Беларусі прайшло больш за 15 акцый "дармаедаў" (мапа)

Пасля 17 лютага, калі ў Мінску прайшла першая "дармаедская акцыя", арганізаваная Мікалаем Статкевічам, стыхійныя пратэсты за адмену Дэкрэта №3 адбыліся амаль па ўсёй краіне. У абсалютнай большасці выпадкаў гэтыя акцыі не маюць арганізатараў і лідараў. Людзі даведваюцца пра месца і час збору праз сацсеткі. Сходы незадаволеных часцей за ўсё адбываюцца ля абласных альбо гарадскіх выканкамаў. Яны завяршаюцца шэсцямі па галоўных вуліцах гарадоў, патрабаваннямі адмяніць Дэкрэт і абяцаннямі зноў выйсці на вуліцы. Еўрарадыё сістэматызавала звесткі пра месцы самых значных пратэстаў, іх форму і колькасць ўдзельнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі