За месяц золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 616 мільёнаў долараў
За месяц золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 616,1 мільёна долараў (альбо на 9,5%). На 1 сакавіка яны складалі крыху больш за 7 мільярдаў долараў ($7 093,4 млн), інфармуе прэс-служба Нацбанка. Як паведамляла Еўрарадыё, у студзені 2018-га адбылося зніжэнне ЗВР на амаль $838 млн (на 11,5%).
Павелічэнню золатавалютных рэзерваў у лютым паспрыяла паступленне сродкаў ад продажу Мінфінам еўрааблігацый, рэалізацыя на ўнутраным рынку аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, паступленне ў бюджэт замежнай валюты, у тым ліку экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.
У мінулым месцы Саўмін і Нацбанк выканалі знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля 470 мільёнаў долараў. У студзені гэтая сума была ўтрая большая.