Лічба дня: 33 беларускія спартсмены трапіліся на допінгу ў 2014

У 2014 годзе ў 33 беларускія спартсменаў знайшлі допінг. Пра гэта паведаміў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко на паседжанні калегіі ведамства 4 лютага. Паводле яго слоў, сітуацыя з допінгам палепшылася — у 2013 годзе забароненыя рэчывы выявілі ў 50 чалавек.

Пры гэтым колькасць правераных спартсменаў узрасла на 30%. Колькасць відаў спорту, дзе выкрылі выкарыстанне забароненых рэчываў, скарацілася з 19 да 13.

Як сцвярджае міністр, праца ў гэтым кірунку будзе працягвацца. У Мінску цяпер знаходзіцца дэлегацыя Савета Еўропы, якая вывучае выкананне нашай краінай Канвенцыі супраць прымянення допінгу. Яе рэкамендацыі дазволяць з высокай эфектыўнасцю спланаваць далейшыя захады ў барацьбе з допінгам, інфармуе БелаПАН.

Фота: klbviktoria.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі