За непрыстойнае фота ў інтэрнэце мужчыну асудзілі на два гады турмы

У Баранавічах 27-гадовага мужчыну асудзілі на два гады пазбаўлення волі. Як паведаміла следства, на пачатку 2014 года мужчына сфатаграфаваў на мабільнік свой "інструмент" і размясціў на сайце знаёмстваў. Як піша intex-press.by, мужчына патлумачыў, што на гэты крок яго падштурхнуў запіс на старонцы адной з дзяўчат. Дзяўчына заявіла, што не кантактуе з тымі, хто не выкладвае аголеныя фатаграфіі.

На судзе мужчына цалкам прызнаў сваю віну. Дарэчы, ён ужо меў некалькі судзімасцяў, таму яму прысудзілі 2 гады пазбаўлення волі.

Намеснік старшыні суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Васіль Петрыў адзначыў, што гэта першы выпадак у раёне, калі за такое злачынства прызначылі пазбаўленне волі. Раней суддзі толькі давалі штрафы.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі