За пакецік марыхуаны ў брэстаўчаніна канфіскавалі цягач "МАН"

Брэсцкая мытня пачала крымінальную справу за кантрабанду на жыхара абласнога цэнтра.

Як перадае interfax.by, кіроўца грузавога аўтамабіля "МАН" ехаў у Беларусь праз пункт пропуску "Казловічы". Падчас агляду аўтамабіля мытнікі знайшлі ў кабіне празрысты пакецік з зялёным раслінавым рэчывам. Ён ляжаў у падшклянку сярод манет. Службовы сабака аддзела кіналагічнай службы паказаў, што ў пакеціку былі наркатычныя сродкі. Экспертыза выявіла там марыхуану.

Кіроўцу, які ехаў праз мяжу з наркотыкамі затрымалі і пасадзілі ў следчы ізалятар КДБ па Брэсцкай вобласці. Цягач мытня канфіскавала як сродак злачынства.

Фота — transinfo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі