За партрэт Быкава чатырох графіцістаў аштрафавалі на 18 мільёнаў рублёў

Кожны з хлопцаў быў аштрафаваны на 4 мільёны 500 тысяч рублёў, агулам — 18 мільёнаў, інфармуе Радыё Свабода.



Нагадаем, уначы вулічныя мастакі з стрыт-арт-супольнасці Signal зрабілі накіды партрэта Васіля Быкава на трансфарматарнай будцы ў двары на плошчы Перамогі. Іх затрымалі, завезлі спачатку ў міліцыю, а пасля — у суд.



Графіцысты кажуць, што хацелі зрабіць партрэт пісьменніка да 90-х угодкаў з дня яго нараджэння.



Фота, відэа — Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі