За паўгода ў Мінску знайшлі ажно... 87 "дармаедаў"

За паўгода ў Мінску знайшлі ажно... 87 "дармаедаў"

За першае паўгоддзе 2019-га ў Мінску раённыя камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва прызналі занятымі ў эканоміцы 25 тысяч чалавек, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны". 

590 мінчукоў былі вызваленыя ад 100-адсоткавай аплаты "камуналкі" ў сувязі з цяжкой жыццёвай сітуацыяй. 

І толькі 87 чалавек былі прызнаныя "дармаедамі" — яны не занятыя ў эканоміцы і не знаходзяцца ў цяжкой жыццёвай сітуацыі.

Між тым, раённыя камісіі правялі 397 пасяджэнняў і пракансультавалі 51,5 тысячы чалавек. 

Нагадаем, што згодна з дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва" людзі, прызнаныя не занятымі ў эканоміцы, павінны цалкам аплочваць камунальныя паслугі, калі яны з'яўляюцца ўласнікамі або асноўнымі наймальнікамі жылля. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі