За сакавік золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся амаль на 99 млн долараў

За сакавік золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся амаль на 99 млн долараў

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі па стане на 1 красавіка склалі 6 994,6 мільёна долараў ЗША (у эквіваленце), паведамляе Нацбанк.

За сакавік золатавалютныя рэзервы знізіліся на 98,8 мільёна долараў ЗША (на 1,4%). Перад гэтым, у лютым, яны выраслі на 616,1 мільёна долараў ЗША (на 9,5%).

Нацбанк тлумачыць гэтае зніжэнне планавай выплатай знешніх і ўнутраных пазык у замежнай валюце на суму каля 415 млн долараў ЗША.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам выплаты пазык у замежнай валюце павінен скласці не менш за 6 мільярдаў долараў ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі