За студзень знешні дзяржаўны доўг Беларусі скараціўся на 5,7%

За студзень знешні дзяржаўны доўг Беларусі скараціўся на 5,7%

Па стане на 1 лютага знешні дзяржаўны доўг Беларусі склаў 15,8 млрд долараў, паведамляе Міністэрства фінансаў. Ад пачатку года гэты доўг знізіўся на 950,5 млн долараў (з улікам курсавых розніц), або на 5,7%.

Як інфармуе Мінфін, у студзені 2018-га былі прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 89,7 млн долараў. Большая частка гэтай сумы ((69,5 млн долараў) — ад урада Расіі.

1 млрд 72,1 млн долараў ад пачатку года пайшло на пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 лютага года склаў 9,3 млрд рублёў. Ад пачатку года ён павялічыўся на 81,8 млн долараў (з улікам курсавых розніц), або на 0,9%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі