За сёння ў Мінску падключаць да цяпла ўсе жылыя дамы

За сёння ў Мінску падключаць да цяпла ўсе жылыя дамы

Дзяржаўнае аб’яднанне “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка” абяцае падключыць да ацяплення ўсе жылыя дамы сталіцы да 10 кастрычніка. Пра гэта сёння заявіў дырэктар прадпрыемства Віталь Смірноў, перадае telegraf.by

Па стане на раніцу сённяшняга дня, да ацяплення ў сталіцы падключана каля 70% жылога фонду, або болей за 4 тысячы дамоў.

Таксама дырэктар прадпрыемства нагадаў, што сёння ацяпленне пачалі ўключаць і ў адміністратыўных будынках.

Паэтапнае ўключэнне цяпла ў дамах пачалося з 7 кастрычніка. Сацыяльныя аб’екты сталі ацяпляць з 6 кастрычніка.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі