За ўдзел у праграме "Ідэя Х" на беларуса пачалі крымінальную справу
Кніга інтэрв'ю "Нацыянальная ідэя"
У Беларусі пачалі крымінальную справу на аднаго з удзельнікаў праграмы "Ідэя Х" на Еўрарадыё.
Сам удзельнік праграмы знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Позву яму прыслалі на стары хатні адрас. Акрамя таго, следчыя тэлефанавалі сваякам і паведамілі ім, што цікавяцца менавіта ў сувязі з удзелам у праграме "Ідэя Х".
"Ідэя Х" — праграма Еўрарадыё, прысвечаная фармуляванню беларускай нацыянальнай ідэі. У ёй удзельнічаюць прадстаўнікі самых розных слаёў — пісьменнікі, акторы, філосафы, прадпрымальнікі, мастакі ды інш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.