За выраб і распаўсюджванне парнаграфіі ў Беларусі летась асудзілі 340 чалавек
За выраб і распаўсюджванне парнаграфіі ў 2016 годзе было асуджана 340 чалавек. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.
За выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару быў асуджаны 321 чалавек. Яшчэ 19 асобаў былі асуджаныя за выраб і распаўсюджванне парнаграфіі з непаўналетнімі.
Для параўнання, за 2015 год за выраб і распаўсюджванне парнаграфіі ў нашай краіне асудзілі 225 асоб.
Як удакладніла Ляскова, у гэтую статыстыку не ўлічваюцца выпадкі, калі выраб і распаўсюджванне парнаграфіі ішлі ў сукупнасці з іншымі абвінавачаннямі.