За выраз "Такія хероі" мінчука пакаралі двума гадамі "хатняй хіміі"
Мінчук пакінуў каментар пад фота, дзе міліцыянты здымалі паветраныя шарыкі / @viasna96
Мантажніка з Мінска Міхаіла Богдана прысудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" за каментар "Такія хероі", які ён пакінуў пад фота міліцыянтаў, паведамляюць праваабаронцы.
Фота было размешчанае ў сацсетцы "ВКонтакте". На ім супрацоўнікі МУС у форме здымалі паветраныя шарыкі. Богдан быў здзіўлены, што гэтым займаюцца міліцыянты, а не работнікі ЖКГ, таму і напісаў: "Такія хероі, і хай увесь свет пачакае".
Следства ўбачыла ў гэтым абразу супрацоўнікаў МУС. Была праведзеная лінгвістычная экспертыза, якая выявіла, што слова "хероі" носіць негатыўны характар. У выніку суддзя Алег Каляда прысудзіў мінчука да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.