Школа, вучаніца якой загінула на бульбе: Гэта быў выхаваўчы працэс, а не праца
Васьмікласніца Вікторыя Папчэня, якая загінула “на бульбе” ў верасні, трапіла на поле, бо ў школе не набралі неабходную колькасць старшакласнікаў. Такая версія прагучала на судзе, дзе бацькі дзяўчынкі імкнуцца давесці, што паміж прадпрыемствам “Усход-агра” і іх дачкой мусілі існаваць працоўныя адносіны.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў прысутны на судзе Андрэй Стрыжак, прадстаўнік прафсаюза РЭП у судовым працэсе.
Андрэй Стрыжак: “Аддзел адукацыі нібыта даў рэкамендацыю, а не распараджэнне ехаць на поле. Прадстаўнік школы распавёў, што менавіта ў гэтыя дні былі Дні самакіравання. Школа мусіла выставіць 20 чалавек, столькі не набралася, таму паслалі васьмікласнікаў”.