Загінулых ад землятрусу ў Італіі ўжо 38

Загінулых ад землятрусу ў Італіі ўжо 38

Колькасць ахвяраў замлятрусу ў цэнтры Італіі дасягнула 38 чалавек. Пра гэта паведамляе тэлеканал Еўраньюс са спасылкай на службу грамадзянскай абароны краіны. Яшчэ болей за сто чалавек лічацца зніклымі без вестак. Некаторыя вёскі і гарадскі разбураныя цалкам, пад заваламі дамоў могуць знаходзіцца дзясяткі чалавек.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што пацярпелыя населеныя пункты знаходзяцца ў аддаленых раёнах і доступ да іх выратавальных службаў зацягваецца.

Эпіцэнтр землятрусу магнітудай у 6,2 бала знаходзіўся каля горада Акумолі ў сталічнай вобласці Лацыа на глыбіні каля чатырох кіламетраў. Другі штуршок магнітудай 5,4 бала зафіксавалі ў вобласці Умбрыя на глыбіні 7 км. Такая невялікая глыбіня тлумачыць значнасць разбурэнняў пры не самым моцным паказніку землятруса.

Хістанні зямной кары адчуваліся ў многіх населеных пунктах цэнтральнай Італіі, у тым ліку ў гарадах Рым і Балонья. Разбурэнні зафіксаваныя ў абласцях Лацыа, Умбрыя і Марк.

Пакуль няма звестак, ці пацярпелі ад стыхійнага бедства беларускія грамадзяне. МЗС апублікаваў у сваім Твітары тэлефоны гарачай лініі для беларусаў, чым сваякі знаходзяцца ў зоне бедства і не выходзяць на сувязь: +39-06-82081430, +39-345 4803465. Нумары актыўныя 24 гадзіны на суткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі